<div style='background-color: none transparent;'></div>
Home » , » Bacchanalia, intermedia 1725 r.

Bacchanalia, intermedia 1725 r.


Bacchanalia, intermedia 1725 r.
БАКХАНАЛІЯ
iнтэрмедыя, 1725 р.

распрацоўка Змiцера Гайдэля

BACCHANALIA
                         intermedia, 1725 r.
граецца ў арыгiнале на старой беларускай і польскай мовах

Статут ВКЛ 1588 р. Артыкулъ 22.

Естли бы тотъ, хто приганилъ, самъ не былъ шляхтичъ.

Уставуемъ тежъ, ижъ кгды бы хто, самъ будучи нешляхтичъ, приганилъ чоловеку доброму шляхтичу, а тотъ шляхтичъ в том стане своемъ шляхетъскомъ былъ бы значный и ведомый и довод на шляхетство учинилъ, а по выводе и оказанью своего шляхетства естли бы тежъ тотъ шляхтичъ противной своей сторонъ задал, мовечи, же онъ самъ нешляхтич, а тотъ бы засе шляхетства своего водлугъ артыкулу двадцатого в семъ же розделе не вывелъ, але оказалъ се быть с права человекомъ простымъ, не шляхтичом, такового, чий бы кольвекъ былъ вряд нашъ, передъ которымъ се то станеть, маеть росказати кату вести до пренкгира и тамъ его дупцы бити и потом высветчити. А ведучи его от вряду до каранья и высветъчываючи з места, маеть казати обволати, же се такими словы на шляхтича торгнулъ.

дзеючыя асобы:

Жывы план:

Запрасiнскi - панiч
Васiль - мужык
Гапка – жонка Васiля
Песняры-скамарохi

Лялькi:

Запрасiнскi – панiч
Запрасiнскi – ў вопратцы лёкая
Васiль – мужык
Васiль – ў вопратцы панiча
Гапка – жонка Васiля

Выходзiць Васiль.

Васіль. Ох, як нешчаслівае жыццё маё! Хаджу я, хаджу пераз цалюхенькі дзень, аж ногі анямелі, рук не чуваць ад працы і тапара, а горш ешчо ад цапа. Малачу ад самых курэй, аж мала шчо не да паўдня, як бы сам адзін. Праўда, шчо і жонка мая Гапка памагала. Да шчо ж яе за работа? Цюкнець колька разы цапом, аж зараз яе ліха і берэць – то сядзець, то ляжэць, то колікі падапруць; толькі чорт лоньскі яе дусіць. А потым ешчо з гоманам і кляцьбою пойдзець. Эх, прападзі яно нешчаслівае жыццё нашае, бо ўсё, як гараваць, так гараваць мусім.
Э, э! (смакуе). Каб то Адам, першы наш ацец, не саграшыў, так бы і мы гэтак не працавалі б. Ох! Дурак ты, дурак! Нашто табе было ірваць яблык з дзерава праклятага? Прападзі яно! Каб мне не велена было, то бы я ані парухаў бы, а шчо горшае, ані парухаў бы. А мы б у раю, як паны б на зямлі, жылі б, клопату жаднага не мелі б, аб сярмягу тагды бы не клапаціліся б і голыя б у раю перахадзілі б. А цяпер, як сярмяжка здзярэцца, хоць ты з галавы выйдзі, неадкуль узяць, а горш, шчо незашта купіць. А тут і зіма надходзіць, і ўстыдно. А я і шэлега пры душы не маю. Да душы ж, не маю! А пан, аднак, на тое не глядзіць, да ўсё крычыць: “Заплаці, з курвы сын! Заплаці, вужава кроў, мужык! Ага, ту! Ага, ту на цябе!”
Адам, Адам, як ты нас пагубіў! Ох, каб то я, я, я...

Пяець.

Як пайду я ў стайню,
Стайню вайскавую,
Як пайду я ў стайню вайскавую.

Як прыведу коня,
Коня варанога,
Як прыведу коня варанога.

Коня я сядлаю,
А конь узыхае,
А конь уздыхае, уздыхае.

Косю ж ты мой косю,
Чаму ты ўздыхаеш,
Чаму ты ўздыхаеш, уздыхаеш.

Цi ж я табе цяжкi?
А цi ж мая зброя?
А цi ж мая зброя, мая зброя?

(Засынаець)

Малады панiч Запрасiнскi з Песнярамi-скамарохамi, келiхам вiна ды пад спевы выходзіць на сцэну. Заўважаець п’янага мужыка Васiля, якi моцна спiць.

Запрасінскi. Juž rana, ale cham nie pracuję! Trzeba zasiečy! To može, panowie, ___ nad chamam žart? Ideja! Pan maje racyą! Tedy zaczynamy! (Юж рана, але хам не працуе! Тшэба засечы! То може, Панове, учынiм над хамам жарт? Iдэя. Пан мае рацыён! Тэды зачынамы!)

Панiч апранаець Васiля ў панскае адзенне, а сам перапранаецца ў лёкая. Надзяваець на сябе галаву кабана. Потым пад музыку пачынаець будзiць Васiля i пужаць яго.

Васіль. Да бойцеся вы бога, чаго вы сядзіцё дармо (haec ad auditorem). Ратуйце ўсіх, гэто людзі тонуць. Ліх для бога, які велікі потоп, і ногі збясіліся, як на ліхо, крыво ступаюць, галоледзь крупкая мусіць быць, і прыступу до берэгу нет.

Запрасiнскi (famula Rustici). От збясіўся Васіль, паны дурэюць, а он кажэць, шчо тонуць. Ідзі к дому, не бясіся.

Васіль. Сам ты, паганіне, не бясіся. Я добрэ чую, хоць не бачу, шчо паны тонуць. Да хрэсціяне, хрэсціяне, чаго вы смеяцёся? Бяжыце ратаваць людзі добрых. Ох, ліхо, ногі вода подмыла. Ой, Гапка, Гапка, ратуй, і ўжо і я тону.

Запрасiнскi. Бес цябе не возмець на той повадзі, перэспіся, калі паваліўся. Ото ж людзе, і тож то людзе!

Васіль. Ой хмель, хмель, ешчо цябе бес з мозгаўні маёй не вынес натапырыўшыся, як воз сена сядзіць, каб хто добры да яго вынес з галавы маёй, то б подзякаваў. Ог! Для бога барада мая мілая гдзе? А гэто шчо? Гдзе гэто хмель мяне ўнёс на другі свет. Чы не сон тылько гэто дурны нудзіць галаву, сон не сон, батмя ж гэто лапці ў чабаты абернуліся, і сермяга ў сукню, і шнабля пры боку, гэто кастур мой перэвернуўся ў шнаблю.

Музыка сцiхаець.

Запрасiнскi. Czego waspan potszebuje? (Чэго васпан потшэбуе?)

Васіль. Да шчо гэто мосьпаньство дзеяцца са мною, едзь я мужык.

Запрасiнскi. Nie mužyk, ale pan z panuw. (Не мужык, але пан з панув.)

Васіль. Але мосьпаньства, батмя ж я мужык.

Запрасiнскi. Jak był panem, tak i jesteś, a chłopem z urodzenia nigdy nie byłeś. (Як был панэм, так і естэсь, а хлопэм з уродзэня нігды не былэсь.)

Васіль. Нет такі я мужык, гутэрце вы шчо хочэце, стары гэто чэрэп мужыцкі добрэ напіўся сала з малада сельскага, і на страсе тым ваняець, мужыком радзіўся, мужыком быў, мужыком заснуў, а цепер за адзін сон панам застаў.

Запрасiнскi.  Dla boga panie, czy ž nam nie wierzysz? (Для бога пане, чыж мне не вежыш?)

Васіль. Да нет, я мужык. Не знаю я сам шчо гэто са мною дзеецца. Чы і ўж я запраўды пан!.. І ўжэ няхай так будзець, хоць мне здаецца, шчо я мужык, да калі людзе кужуць, шчо я пан, ніхай жэ я буду пан. Для паньской фантазыі кажыце кварту гарэлкі прынясці, так і вас я пачастую.

Запрасiнскi. Fe... panie. Chopi to tylko pią  gorzałkie o tym czasie. Panom winem posiłać się pszystoji. (Фэ... пане. Хлопі то тылько піён гожалке о тым часе. Паном вінем посілаць се пшыстоі.)

Васіль. Віна я не люблю, бо грілце як дзежная кісл.

Запрасiнскi. To miodu pan zažyć dla weselości? (То мёду пан зажыць для вэсолосьці?)

Васіль. Шчо на тое позваляю, дайце ж сюда. Панове слугі, будзьце здаровые!

Запрасiнскi. Wiwat, Wiwat! (Віват, віват!)

Васіль. Батмя ж добро паном быць, ніколі я таго не прабаваў. Піце самые.

Запрасiнскi. Wiwat, pan nasz wielmožny! (Віват, пан наш вельможны!)

Васіль. От як мужык паном застаў сам не пасцярохся.

Грае музыка. Васiль кiдаецца ў скокi. Пяюць.

Няма гора с такім лёсам –
Любіць дзеўку з доўгім носам.
Каб яе пацалаваць –
Трэба нос адпілаваць.

Пайшла курка у аптэку,
Закрычала: “Кукарэку!
Дайце пудры і духоў
На падманку петухоў”.

Рада, рада была баба,
Шчо дзед утапіўся.
Ліха ж яму нагадзіла –
За куст ухапіўся.


Гаварыў мне дзед Скарына,
Шчо Гагарына відаў.
Як на пана гнулі сьпіну,
Ён над імі пралятаў.


Партызаны-партызаны,
Беларускія сыны.
За няволю, за кайданы
Нас пазбаўце сатаны.

Танцавала рыба з ракам,
А пятрушка з пастарнакам,
А цыбуля з часнаком.
Красна дзеўка з дзецюком.

Выходзiць Гапка ды сумна спяваець.

Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...а ружачка мая чырвоная, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...не садзіся блізка сяла Скупліна, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...у Скупліне дзеўкі недаростачкі, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...не ўмеюць ружу шанаваць, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...рана і вечар паліваць, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...стопчуць ружу лапцішчамі, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...лапцішчамі лазовымі, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...сатруць ружу спадніцамі, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...спадніцамі патрэпнымі, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...а ружачка мая чырвоная, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...сядзь каля сяла Палянскага, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...палянскія дзеўкі харошыя, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...умеюць ружу шанаваць, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...рана і вечар паліваць, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...не стопчуць ружу чаравічкамі, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...чаравічкамі шаўровымі, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...не сатруць ружу спаднічкамі, каліна.
Песняры-скамарохi. Каліна,
Гапка. ...спаднічкамі шаўковымі, каліна.

Васiль. А гэта мая Гапка ідзець.

Запрасiнскi. Waspan, jej wcalie nie znasz. (Васпан, ей вцале не знаш.)

Васіль. Сказалі бы вы гэто мая жонка, з каторай я ў дому малаціў, араў, сена касіў і ў карчме бываў.

Запрасiнскi. Konfuzyji waspan przynajmniej nie czyń, bo inaczej požucim pana... (Конфузіі васпан пшынаймней не чынь, бо іначэй пожуцім пана...)

Васіль. Южо мушу мікіціць, шчо я пан, хоць то ў галаву не лезець, хвала богу шчо барады нет, Гапка мяне не пазнае.

Запрасiнскi. Czego ty chcesz, kobieta? (Чэго ты хцэш, кобета?)

Гапка. На скаргу прыйшла да пана судзягу.

Васіль. А шчо за скаргу маеш?

Гапка. Мосьпанове, мужык мой Васіль пакалечыў мяне ўпіўшыся, так шчо ледво жыву.

Запрасiнскi. Wielmi ž nasz miłościwy panie zdaniem, niech prętki dekret taki będzie, abo tej kobiety gospodarz za tę winę, že jej tak pobił, od tąd będzie jej sługon. (Вельмі ж наш мілосьцівы пане зданем, нех прэнткі дэкрэт такі бэндзе, або тэй кобеты господаж за тэ вінэ, жэ ей так побіл, од тонд бэндзе ей слугон.)

Васіль. Добрэ, я ж пан. Калi так, то няхай Васiль за свой характар бэндзе паробкам сваёй жонцы, а Гапка бэндзе гаспадаром Васiля.

Запрасiнскi. A waspanu czego się bać? (А васпану чэго се баць?) (Піша дэкрэт. Напісаўшы, падае Васілю, каб падпісаўся).

Васіль. Падпішыся ты, я не ўмею.

Дэкрэт падпісваець і Гапка.

Васіль. Гэто вы падпісалі, каб яе гаспадар слугою быў і пад сваёй жонкай хадзіў, калі б на мяне гэтае ліха не прышло, вшак я гаспадар яе.

Iзноў гучыць музыка і спевы. З’яўляецца галава кабана. Васiль апрытомнеў ад жаху ды павалiўся.

Затым Запрасінскі перапранаець Васіля ў яго мужыцкае адзенне і кладзець на тым месцы, дзе ўзяў.

Васіль. Ой цего ў галаве хмель, як свідром вярціць в мазгаўні. Пане хмель, астрожней, астрожней. Вшак я пан, а панам за брат ніедзі ў чубкі, кажу цябе слугам маім падзелаць, а пастронкам адхвастаць. Але шчо гэто за ліхо, цвердо на панскай пасцелі, як думны баяр лежу, а бакі баляць, а падушкі з пад галавы паўцякалі, гэто негадзяі не пільнуюць, каб паньска галоўка мягко лежала. Слугі, слугі, падушкі выпалі з пад галавы. Слугі, слугі! Гэто зладзеі і ім галаву крэпко прыбіў да пасцелі. Слугі, слугі! Чы паглухлі. Слугі, слугі! Мушу сам устаўшы шукаць падушак. А гэто шчо? Які ж я дурны сон бачыў. Як бы я панам застаў велікім, слуг, усяго было поўна, пышніўся я з чабатом і з сукні, і з шнаблі пры баку, аж я як быў мужыком у сермязе і лапцях з кастуром, так і зо сну ўстаў. Падабаецца мяне той сон вельмі, аж цяпер весёло на серцу, як бы ад праўды паном быў. Ах, батмя ж добро панам быць, калі цераз сон так любо было, а шчо ж калі б на яве. О сон, харошы сон. Бы ціхо, не сон, барады нет. От табе, пане Васіль, сон. Гэто ты на сябе выдаў дэкрэт, каб Гапка тваёй панай была за тое, шчо ты яе пакалечыў упіўшыся. А до кого дэкрэт падпісаўся бог ведае шчо? А можа які пан урадны? Як табе будзе горкае ліхо памедсчыку, шчо ты махнуў, пане Васіль, калі паном быў. А шчо? Васіль я? Як я парабкам буду ў Гапці моёй? Каб яна того не даждала. Пайду куды очы занясуць, тылько ўперод даведаюся чы в самой рэчы гэто было. Можэ то ешчо сон быў.

Жалобна спяваець.

Як вазьму я ружу кветку
Ды пушу на воду.
Плывi, плывi, ружа кветка
Да самага броду.

Плыла, плыла ружа кветка
Ды стала круцiцца.
Выйшла мацi ваду брацi,
Пашала дзявiца.

- Ой, ты, мая ружа кветка,
Чаму ж ты завяла?
Пэўна доўга ты, дзiцятка,
На вадзе ляжала.

Узяла мацi ружу кветку,
Палажыла ў хаце.
Ды як гляне – успамiнае
Аб сваiм дзiцяцi.

Як вазьму я ружу кветку
Ды пушу на воду.
Плывi, плывi, ружа кветка
Да самага броду.

Выходзiць Гапка. Васiль заўважаець сваю жонку ды хаваецца з галавою.

Гапка. Пажджы пане Васіль, хадзіла я пад табою датыхчас, глуміўся ты надо мною, аддам я табе сваё везворнасоб. Бяда только мая, шчо не магу нідзе яго здабыць. Чы не ён гэто спачывает на дарозе? Ён, батмя ж ён. Шчо там пане Васіль усіліўся ты ў луга харошые?

Васіль. А шчо Гапуся, шчо ў дому дзеецца?

Гапка. Ёсь вайтовая свіня пабраталася са мною, не барзо я табе цяпер твая жонка.
Васіль. Гапуся, чы бясіся ты; я пытаю шчо ў доме дзееца, а яна кажа пабраталася вайтовая свіня са мною, або я табе, паганіне, свіня.
Гапка. Горш ніш свіня, свіня ў балоце ляжыць, на дарозе ніколі.
Васіль. Чы не хмель табе, Гапка, адурыў мазгамі? Чы ты ад розуму адышла, шчо ты гутэрыш, і ты мая, і дом мой.
Гапка. Аць пок не разумееш ты гэтого. Го, ідзі братніку да дому, едзь у лес па дрова, а павернуўшыся карову бэндзеш доіць, страву гатаваць, малаціць, саджаць ды прыбераць.

Васіль. Гапка, батмя ж ты бясішся, так я табе разказываць павінен, а не ты мне.

Гапка. Але быў тон парадок учора на мяне. Я табе датыхчас служыла, будзеш ты мне адтуль.

Васіль. Гапка, чы жартуеш, чы ад праўды гутэрыш?

Гапка. Знюхаў ты той жарт, даўно я бачу, калі і бараду агалілі, каб я цябе не пазнала, да нет, братцу, з таго ліха не выкруцішся, у каторое цябе парайніца твая мілая матухна ўкруціла. Ідзі к дому. Не піглуй (жартуй).
Васіль. Ой табе, пане Васіль, паньство зробіло. Знаю я цяпер, шчо гэто за ліхою мутню на сябе ўшыў. Пана Гапка, скажы ты, адкуль табе гэто, шчо я тобе маю служыць і твоім быць?

Гапка. З граматы гэтой, которую на сябе пан даў, гэтой, до которого цябе павяду, калі мяне паслушон не будзеш.

Васіль. Пана Гапка, скажу табе праўду, гэто я на сябе даў грамату, я цябе пазнаў, калі ты прыйшла на скаргу, ды слугі заказалі мне з табою гутарыць. Я разумею, шчо гэто я паном заўсёды буду, для таго табе такую грамату даў.

Гапка. Глузды памешаўся ў цябе, не выхмеліў ты чупрыну, як бачу. Он паном быў. Я б гэто яго не пазнала. І не піглуй, ідзі к дому.

Васіль. Хвала богу, слуга мой ідзець. Бэндзе, пані Гапка, хрыбет у страху.

Выходзiць пан Запрасiнскi. Пяець серанаду.

Przyszedłem z pod Krewa
Do miasta o nazwie Białystok.
Po ścieżkach zajeńczych
Przekradałem się, jak głodny smok.

Żywiłem się wątrąbkami
To z ptaka, to z wąža,
Straž graniczna gnała psami
Od lasu do morza.

Nareszcie z gitarą
Dumna stoję pszed panienką
Z nadzieją i wiarą,
Z tworożkiem, klopsem i butelką,

Z kwiatami, grzybami,
Smacznymi słodyczami,
Filižankami, obažankami
I pierniczkami.

Ujrzałem panienki twaž,
I ogień w piersiach się zopalił!
- Czy tež do mnie sympacię masz? -
Z pochlebstwem juž panience gadam.

- Každego rywala
Przekłuje moja szabla!
Ale panienka powiedziała:
- Idź, cham, do djabła!

Niech, miła, nie gniewa się,
Bo była u mnie droga cięžka.
Przez błoty, przez lasy
Przeciesz tak daleko mierzkam.

Śpiewam, jak w filharmonii
Piosenką na žywo.
Juž czas! W pielargonii
Z panienką poležymy!

Васіль. Пане слуго, а ты не бачыш, шчо твого пана баба тузаець. Кажы гэтую зладзюгу ўсадзіць за тое, шчо яна важылася з паном твоім барухаціся.

Запрасiнскi. Szaleje widzę chłop ten, panom się moim czyni. (Шалее відзэ хлоп тэн, паном се моім чыні.)

Васіль. Да не шалею, вшак ты недавно слугою моім быў, за мое здарове піў, і віват крычаў.

Запрасiнскi. Chłopiec, ja takim łapetnikam nigdy nie słužyłem, a za tym i tobę. (Хлопец, я такім лапэтнікам нігды не служылэм, а за тым і тобе.)

Гапка. Масьпане не дзівуйся, он шут не дурны, дурнату змусляе, каб мне не служыць ды пада мною не хадзіць.

Запрасiнскi. Ty, kobieta, nie umierz, wieź go tylko w obroty liepskię, a zaraz onego głupstwa nie czyń. (Ты, кобета, не ўмеш, везь го тылько в оброты лепске, а зараз онэго глупства опусці.)

Васіль. Южэш я цяпер прэпаў, калі мяне і слугі адступляюць.

Гапка. Пане Васіль, не бясіся ты, дурнату пакінь, а да работы, да работы хутчэй, хутчэй бярыся ... Ідзі зладзею до пана судзяго, не верыш, шчо ты мой слуга, даведаеся тут.

Васіль. Маі паны слугі. Для бога за шчо вы мне казалі яму служыць?

Запрасiнскi. Szalony to musi chłop, być sługoma nas czyni. (Шалёны то мусі хлоп, быць слугома нас чыні.)

Гапка. Вась Панове, дурным ся чыніць, каб мне не служыў ды пада мною не хадзіу, і піглей тэн не паможэ. А грамату маю на тое ад пана судзяго.

Запрасiнскi. Chłopię, ten dekret tak kaže, musi Wasil Gapci być sługon. Wieź go, wieź go jak swego, prowadź z tąd. (Хлопе, тэн дэкрэт так кажэ, мусі Васіль Гапці быць слугон. Везь го, везь го як свэго, провадзь з тонд.)

Васіль. Да, пане слуга, будзь ласкаў, як панэм другі раз буду, і вінцом цябе пачастую.

Гапка. Чыніся не чыніся дурным, гутары шчо хочаш, а ідзі к дому.

Васіль. Ей, паны, слугі, ратуйце! Ей, людзе ласкавые!

Пяюць разам.

Успамажы, Божа, мае сардэнька,
Няхай не тужыць вельмі цяжэнька,
Няхай не тужыць, шчо ад варога
Церпіць, бедное, пра Бог для Бога.

Чаго ты, сэрца, з мысляю блудзіш,
Як бысь не знала, каго ты любіш.
Я тое знаю, шчо тобе міла,
Тое ж бо мяне вельмі сушыла.

Знаюць і людзі, бесу іх долі,
Як бых не любяць людзі ніколі.
Якія дзівы, шчо хто міл кому,
Сабе я люблю, нікому інному.

Няхай гавораць, як сабе знаюць,
Калі інное журбы не маюць.
А я на тое крыху не дбаю,
Бо шчо цяжшога на сэрцу маю.

Ой, я ж го вельмі цяжка кахаю,
Ой, калі любы, таго не знаю.
Шчо за доленька мая такая,
Чы мяне згубіла інна якая.

Перад табою, люба дзяўчына,
Нуднасці майго сэрца прычына.
Жый здаравенька, як сабе знаеш,
Нех здароў будзе, каго кахаеш.

Канец.
Share this article :

0 ком:

Отправить комментарий

 
Copyright © 2011. GAYDEL . All Rights Reserved
Company Info | Contact Us | Privacy policy | Term of use | Widget | Advertise with Us | Site map
Template Modify by Creating Website. Inpire by Darkmatter Rockettheme Proudly powered by Blogger